У ПОШУКАХ ЦМОКА: ПАДАРОЖЖА ДЛЯ МАЛЫХ І ДАРОСЛЫХ
15 сакавіка галерэя “У майстра” (вул. Кірава, 8) ператворыцца ў сапраўдную цмачыную пячору!
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і галерэя “У майстра” запрашаюць у падарожжа ў Краіну цмокаў. Аблюбаваныя месцы цмока — камяні, дубровы, святыя гаі, горы, падземныя лёхі, азёры, рэкі. Кажуць, што гэта хітрая і страшная пачвара, якая сядзіць на багацці і ахоўвае яго. А ці ўсе цмокі такія? Які наш - беларускі цмок?
Дык давайце ж нарэшце з ім пазнаёмімся!
Наш маршрут: